Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамысловая вытворчасьць Беларусі за 11 месяцаў зьнізілася на 5,6%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У студзені — лістападзе 2022 году аб’ём прамысловай вытворчасьці ў бягучых цэнах склаў 154,4 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 5,6% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2021 году.

Па відах эканамічнай дзейнасьці станоўчая дынаміка адзначана ў горназдабыўной прамысловасьці (2,3%). У апрацоўчай зафіксавана падзеньне на 6,5%, забесьпячэньні электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — на 1,8%, водазабесьпячэньні, а таксама зборы, апрацоўцы і выдаленьні адходаў, дзейнасьці па ліквідацыі забруджваньняў — на 2,4%, піша BPN са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле дадзеных дэпартамэнту статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі за дзесяць месяцаў, Беларусь застаецца адзінай краінай Эўразійскага эканамічнага саюзу, дзе фіксуецца спад вытворчасьці прамысловай прадукцыі.

За студзень — кастрычнік аб’ём прамысловай вытворчасьці ў Расеі вырас на 0,1%, Казахстане — на 1,4%, Армэніі — на 9,9%, Кіргізстане — на 14,3%. У Беларусі было адзначана зьніжэньне на 5,9%.

23 лістапада віцэ-прэм’ер Пётар Пархомчык заявіў, што падзеньне вытворчасьці па выніках 2022 году складзе каля 4%.

22 жніўня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з ім заявіў, што «наша задача адна ў эканоміцы — ня ўпасьці ніжэй за мінулы год. І галоўную ролю тут павінна адыграць, вядома ж, прамысловасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG