Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцаў рост заробкаў сілавікам і запатрабаваў ад іх «безадмоўна дзейнічаць»


Лукашэнка на Обуз-Лясноўскім палігоне, 21 кастрычніка 2022
Лукашэнка на Обуз-Лясноўскім палігоне, 21 кастрычніка 2022

23 сьнежня Аляксандар Лукашэнка сабраў нараду па па пытаньнях заробкаў работнікаў бюджэтнай сфэры, у тым ліку вайскоўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў.

На нарадзе прысутнічалі прэм’ер-міністар, кіраўнік адміністрацыі, дзяржсакратар Савету бясьпекі, міністар фінансаў і старшыня КДБ, паведаміла БелТА.

«Сёньняшняя тэма — грашовае забесьпячэньне вайскоўцаў. Спэцпадразьдзяленьняў, спэцслужбаў, у прыватнасьці Камітэту дзяржбясьпекі», — адзначыў Аляксандар Лукашэнка.

«Улічваючы рашэньні, якія прымаюцца ў інтарэсах прадстаўнікоў сілавога блёка, у тым ліку вайскоўцаў, па будаўніцтве жыльля, усе яны павінны безадмоўна дзейнічаць,— заявіў Лукашэнка. — Асабліва з улікам таго, што прыняты рашэньні аб будаўніцтве жыльля людзям у пагонах. Мы гэтую праблему вырашым. Гэта дрэнна, што мы ў такім стане трымалі нашых людзей».

Лукашэнка падкрэсьліў, што «вайсковы чалавек, які ў выпадку, ня дай Бог, вайны або яшчэ чагосьці ідзе на сьмерць, павінен ведаць, што сем’і будуць абароненыя і ў дзяцей будзе кут для жыцьця».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG