Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны дапусьціў перамовы з Пуціным адносна вайны ва Ўкраіне


Оляф Шольц
Оляф Шольц

Аднак фармат магчымых перамоваў краін Эўропы з Расеяй пакуль няясны.

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц дапускае далейшыя перамовы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным аб заканчэньні вайны Расеі супраць Украіны. Аб гэтым ён заявіў у інтэрвію выданьню Süddeutsche Zeitung (SZ), якое апублікавалі 17 сьнежня, піша DW.

Па словах Шольца, мэта Нямеччыны ў тым, каб Расея спыніла вайну, а Ўкраіна абараніла сваю цэласнасьць. Дзеля гэтага «неабходна гаварыць», лічыць канцлер. Як пройдуць будучыя перамовы — «па відэасувязі, тэлефоне або за доўгім сталом» — Шольц пакуль ня ведае.

Кіраўнік нямецкага ўраду адзначыў, што Масква павінна зразумець, што так больш працягвацца ня можа — Пуціну трэба вывесьці войскі, спыніць вайну і стварыць магчымасьць для ўзаемаразуменьня. У сьвятле ваенных няўдач РФ канцлер зазначыў, што вялікая магчымасьць эскаляцыі на полі бою.

Раней Шольц заявіў, што Пуцін «фундамэнтальна пралічыўся», недаацаніўшы адзінства краін Эўропы і Захаду ў імкненьні дапамагчы Ўкраіне. Спроба арганізаваць газавы крызіс у Нямеччыне будзе няўдалай, упэўнены канцлер. Ён ня бачыць небясьпекі газавага крызісу ні гэтай, ні наступнай зімой праз расейскі газ. Пераадолець праблемы дапаможа адмысловая праграма ўраду, выкліканая зьмякчыць наступствы для грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG