Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына вылучыла Ўкраіне 56 млн эўра і генэратары


Нямеччына надасьць Украіне каля 56 мільёнаў эўра на рамонт энэргетычнай інфраструктуры і больш за 350 генэратараў. Пра гэта паведаміла прэс-служба нямецкага ўраду пасьля тэлефоннай размовы канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца і прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Як паведамляе Deutsche Welle, Шольц у размове асудзіў расейскія ўдары па цывільнай інфраструктуры Ўкраіны і запэўніў Зяленскага ў далейшай падтрымцы з боку Нямеччыны, у тым ліку ў пытаньні ўмацаваньня супрацьпаветранай абароны Ўкраіны і пасьляваеннага аднаўленьня краіны.

Пачынаючы з кастрычніка, Расея наносіць буйнамаштабныя ўдары па ўкраінскай інфраструктуры электраперадачаў і цеплазабесьпячэньня. Паводле ацэнак «Укренерго», пасьля інтэнсіўнага ракетнага ўдару, нанесенага 15 лістапада, ва Ўкраіне «практычна не засталося непашкоджаных цеплавых і гідраэлектрастанцыяў, а таксама вузлавых падстанцыяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG