Кіраўнік службы нагляду за дзяржаўнай тэлевізіяй і радыё Абдул Хака Хамада заявіў, што забарону ўвялі нібыта за «невыкананьне журналісцкіх прынцыпаў і за аднабаковыя перадачы».
Радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» пачала трансьляцыі на тэрыторыі некалькіх правінцыяў Афганістану ў кастрычніку 1980 году. Радыё Азадзі афіцыйна пачало трансьляцыю ў Афганістане ў 2002 годзе.
Паводле арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», пасьля прыходу да ўлады ў Афганістане руху Талібан было закрыта 291 СМІ з 547 зарэгістраваных на той момант у краіне. Акрамя таго, талібы ўвялі шэраг абмежаваньняў для СМІ і журналістаў — у прыватнасьці, абавязалі жанчын-вядоўцаў закрываць твары падчас эфіру.
- У жніўні 2020 года радыкальны рух Талібан бяз бою захапіў сталіцу Афганістану Кабул. Краіна фактычна цалкам апынулася пад кантролем талібаў.
- Паводле справаздачы ААН, пасьля прыходу да ўлады баевікі Талібану забілі дзясяткі былых афганскіх чыноўнікаў, сілавікоў і людзей, якія раней працавалі зь міжнародным вайсковым кантынгентам. Акрамя таго, рух Талібан абавязаў жанчын хаваць твары ў грамадзкіх месцах за паранджой і не выходзіць на вуліцу «безь неабходнасьці».
- У лістападзе вярхоўны лідэр Талібану Хайбатула Ахундзада загадаў афганскім судзьдзям кіравацца законамі шарыяту ў судовых працэсах і пры вынясеньні прысудаў. Маюцца на ўвазе публічныя пакараньні сьмерцю, забіцьцё камянямі, адсячэньне галоваў і канцавінаў як пакараньне за злачынствы.