Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША рэспубліканцы падрыхтавалі рэзалюцыю аб аўдыце сродкаў, вылучаных Кіеву


Марджары Тэйлар Грын і Дональд Трамп 
Марджары Тэйлар Грын і Дональд Трамп 

У Палаце прадстаўнікоў ЗША заканадаўцы-рэспубліканцы зь ліку тых, хто выказваў крытыку наконт аказаньня дапамогі Ўкраіне ў вайне з Расеяй, падрыхтавалі рэзалюцыю аб праверцы сродкаў, выдзеленых Кангрэсам.

Ініцыятыва па прыняцьці дакумэнта належыць кангрэсвумэн з Джорджыі Марджары Тэйлар Грын — пры ўдзеле групы таварышаў па партыі. Пры гэтым, як піша выданьне The Hill, заканадаўцы ад абедзьвюх партый, як у Палаце прадстаўнікоў, так і ў Сэнаце, якія падтрымліваюць далейшую дапамогу Кіеву, называюць ініцыятараў рэзалюцыі часткай маргінальнай меншасьці.

У самім тэксьце дакумэнта, аднак, згаданая пазыцыя шэрагу сяброў Рэспубліканскай партыі, якія ня супраць падтрымкі Ўкраіны, але лічаць неабходным узмацніць кантроль за разьмеркаваньнем сродкаў.

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна прадаставіла Кіеву ваенную дапамогу на суму больш за 20 мільярдаў даляраў, яшчэ прыкладна 10 мільярдаў было выдзелена на гуманітарнае спрыяньне і каля 13 мільярдаў — на аднаўленьне эканомікі. Акрамя таго, Байдэн заклікаў Кангрэс выдзеліць яшчэ 37,7 мільярда даляраў на дадатковае фінансаваньне Ўкраіны.

Грын прадставіла сваю рэзалюцыю як прывілеяваную. Гэта азначае, што яе перададуць у адпаведны камітэт, у сябраў якога будзе два тыдні на тое, каб альбо адхіліць ініцыятыву, альбо ўхваліць галасаваньне па ёй усім складам Палаты.

Па выніках прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія прайшлі 8 лістапада, дэмакраты захавалі большасьць у Сэнаце, але кантроль над Палатай прадстаўнікоў цяпер пераходзіць да рэспубліканцаў. Адзначалася, што новая расстаноўка сіл можа адбіцца на прасоўваньні парадку дня Байдэна ў парлямэнце, у тым ліку на выдзяленьні дапамогі Ўкраіне.

Марджары Тэйлар Грын называюць вельмі правым палітыкам і ўпэўненай прыхільніцай былога амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа, які на гэтым тыдні абвясьціў пра намер зноў балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2024 годзе. Паведамляючы пра свае пляны 15 лістапада, Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты цяпер «у жудасным стане», і ўсклаў віну за гэта на цяперашняга прэзыдэнта Байдэна і дэмакратаў. Трамп падкрэсьліў, што ў гады яго прэзыдэнцтва ў сьвеце было больш стабільнасьці, і калі б ён быў ва ўладзе, то «не было б вайны ва Ўкраіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG