Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Украіны апублікаваў зварот да беларускіх вайскоўцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Генштаб Узброеных сіл Украіны апублікаваў відэазварот да беларускіх вайскоўцаў, у якім дае рэкамэндацыі, што яны павінны зрабіць, калі ім загадаюць уступіць у вайну з Украінай.

Паводле ўкраінскага Генштабу, перайшоўшы мяжу з Украінай, беларускія вайскоўцы павінны выканаць наступныя крокі:

  • спыніцца ў складзе свайго падразьдзяленьня і заглушыць маторы;
  • разрадзіць зброю і падняць белыя сьцягі:
  • дачакацца сустрэчы з камандаваньнем УСУ.

Пры выкананьні гэтых умоў беларускім вайскоўцам будзе прапанавана або застацца ў вайсковых гарадках на тэрыторыі Ўкраіны зь неабходнымі побытавымі ўмовамі, харчаваньнем, мэдычным абслугоўваньнем, сувязьзю з роднымі і інтэрнэтам; або адразу вярнуцца ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG