Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАРГ: Цэны на рэшткі тавараў трэба прывесьці ў адпаведнасьць з новымі патрабаваньнямі да 26 кастрычніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыцьцяўляюць адначасова імпарт і раздробны гандаль такімі таварамі, могуць ставіць цану з прымяненьнем адначасова надбаўкі імпартэра і гандлёвай надбаўкі, не вышэйшай за абмежаваньні, вызначаныя пастановай № 713.

Пра такія патрабаваньні да цэнаў гаворыцца ў камэнтары Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Пры гэтым у рамках дамоваў, заключаных да прыняцьця пастановы, цэны па якіх былі ўзгодненыя з пастаўшчыкамі да 19 кастрычніка, абгрунтаваньне кантрактных цэнаў не патрабуецца.

Пастановай ураду ад 19 кастрычніка № 713 «Аб сыстэме рэгуляваньня цэн» уведзена рэгуляваньне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Згодна з дакумэнтам, праз вызначэньне розных гранічных надбавак цэны рэгулююцца на 370 таварных пазыцый. Прадугледжваецца: для вытворцаў — увядзеньне ўзгадненьня павышэньня адпускных цэн зь дзяржаўнымі органамі, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам, для імпартэраў і гандлю — устанаўленьне гранічных максымальных надбавак, незалежна ад колькасьці пасярэднікаў, якія ўдзельнічаюць.

Таксама ўведзена абмежаваньне бартэрных пагадненьняў. Цяпер такія апэрацыі таксама мусяць узгадняцца зь дзяржаўнымі органамі. Прадугледжана забарона на выплату бонусаў і іншых узнагароджаньняў за прасоўваньне тавараў у гандлі пры пастаўцы вытворцамі айчыннай прадукцыі.

6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сытуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасьці росту цэн». Свае дакумэнты прынялі ўрад, Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура. Тыя, хто павысіць цэны бяз санкцыі міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю або старшыні аблвыканкаму (Менгарвыканкаму), будуць несьці адказнасьць ажно да крымінальнай, заявіў на нарадзе Лукашэнка.

10 кастрычніка ён скарэктаваў сваю пазыцыю: «Галоўнае не забарона на рост цэн. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае — гэта выпрацоўка сыстэмы кантролю за цэнаўтварэньнем. А да выпрацоўкі гэтай сыстэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расьці не павінны».

За павышэньне цэнаў сілавікі ўжо пачалі шэраг крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG