Зыходзячы з гэтага, мяркуе ён, «санкцыі, уведзеныя Захадам, мусяць быць больш жорсткімі як супраць Расеі, так і супраць Беларусі, і выключаць любую магчымасьць іх абходу».
Наўседа лічыць, што «эскаляцыйныя дзеяньні Расеі», у прыватнасьці «абвяшчэньне мабілізацыі, масіраваныя ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах, пагрозы прымяненьня ядзернай зброі» дэманструюць «роспач [прэзыдэнта РФ Уладзіміра] Пуціна», паколькі «ён прайграе на полі бою».
Літоўскі палітык перакананы, што «пры апэратыўным аказаньні Захадам неабходнай дапамогі» Украіне «удасца выцесьніць агрэсара са сваіх тэрыторый».
Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», усяляк падтрымліваючы Расею, але «нікога не забіваючы».