Палітзьняволенага з польскім грамадзянствам Робэрта Тампалу дэпартавалі зь Беларусі па вызваленьні і забаранілі ўезд у Беларусь на восем гадоў, даведалася праваабарончая ініцыятыва dissidentBY.
Мужчыну асудзілі за камэнтары ў сацыяльных сетках да трох гадоў пазбаўленьня волі, якія ён адбыў у наваполацкай калёніі № 1.
Грамадзянін Польшчы жыў у Беларусі з 90-х гадоў. У 2023 годзе яго затрымалі і затым асудзілі паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) да трох гадоў пазбаўленьня волі за камэнтары ў сацыяльных сетках.
Дэпартацыя адбылася адразу пасьля вызваленьня — ён мусіў дабірацца да Польшчы самастойна. Вядома, што ў мужчыны ёсьць непаўнагадовае дзіця. Праўдападобна, сям’я Робэрта засталася ў Беларусі.
Форум