Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ разгледзіць санкцыі супраць Беларусі ў асобным пакеце ад Расеі. Офіс Ціханоўскай — пра вынікі яе візыту ў Брусэль


Сьвятлана Ціханоўская (зьлева) падчас сустрэчы з прэзыдэнткай Эўрапарлямэнту Рабэртай Мэцолай
Сьвятлана Ціханоўская (зьлева) падчас сустрэчы з прэзыдэнткай Эўрапарлямэнту Рабэртай Мэцолай

Падчас візіту ў Брусэль Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Эўрапарлямэнту і Эўракамісіі, прэзыдэнтам Фляндрыі, міністрам замежных справаў Бэльгіі, сьпікеркамі чэскага, літоўскага, кіпрскага парлямэнтаў і дэпутатамі Эўрапарлямэнту. Таксама яна сустрэлася зь беларусамі Брусэля.

алоўныя вынікі візыту, паводле прэс-службы Ціханоўскай:

  • У Брусэлі створаная Місія дэмакратычнай Беларусі, кіраваць якой прызначаны Ўладзімер Астапенка.
  • З прэзыдэнткай Эўрапарлямэнту Рабэртай Мэцолай дамовіліся знайсьці спэцыяльны фармат адносінаў паміж Эўрапарлямэнтам і Аб’яднаным Пераходным Кабінэтам, правесьці кампанію напісаньня лістоў палітвязьням. Абмеркавалі магчымую кампанію па падтрымцы палітвязьняў.
  • На сустрэчы з эўракамісарам Олівэрам Варгеліем абмеркавалі павелічэньне падтрымкі ЭЗ для беларускіх праваабаронцаў, незалежных мэдыяў, бізнэсу і культуры на 2023 год.
  • Міністры ЭЗ запрасілі Сьвятлану Ціханоўскую выступіць на Радзе міністраў ЭЗ 14 лістапада. Таксама яны разгледзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі (у пакеце асобна ад Расеі).
  • З дэпутатамі Эўрапарлямэнту дамовіліся, што на паседжаньні Эўранэсту, якое адбудзецца ў Малдове, прадстаўляць Беларусь будзе дэлегацыя дэмакратычных сілаў, а не рэжыму. Таксама дамовіліся правесьці мерапрыемства ў падтрымку рэпрэсаваных прафсаюзаў і рабочых у межах Эўрапарлямэнту.
  • Беларусь, прадстаўленая дэмакратычнымі сіламі, застанецца ў праграмах «Усходняга партнэрства». Беларускія НДА будуць мець доступ да праграмаў падтрымкі.
  • Міністарка замежных справаў Бэльгіі заявіла, што Бэльгія працягне падтрымку незалежных мэдыяў у Беларусі. Абмеркавалі статус Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі, а таксама супрацу бэльгійскага ўраду зь беларусамі на месцы.
  • Сьпікерка парлямэнту Кіпра запрасіла Ціханоўскую на Кіпр з афіцыйным візытам. Таксама яна разгледзіць магчымасьць прыняць дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў (як было зроблена ў Італіі і Нарвэгіі) і закліча дэпутатаў кіпрскага парлямэнту браць палітвязьняў пад апеку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG