Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пацьвердзілі пераабсталяваньне беларускіх Су-25 пад ядзерную зброю


Архіўнае фота. Су-25 пралятаюць над ваенным палігонам каля Асіповічаў, верасень 2013 году
Архіўнае фота. Су-25 пралятаюць над ваенным палігонам каля Асіповічаў, верасень 2013 году

Расея перадае Беларусі комплексы Іскандэр-М падвойнага абсталяваньня і пераабсталёўвае частку беларускіх самалётаў Су-25 пад тэхнічную магчымасьць несьці ядзерную зброю.

Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка расейскай дэлегацыі на пасяджэньні Генасамблеі ААН Канстанцін Варанцоў, паведамляе «РИА Новости».

Ён абгрунтаваў такія дзеяньні магчымым прасоўваньнем ядзернай інфраструктуры NATO на ўсход.

«Пры гэтым перадаваць Беларусі тэхналёгіі па пераабсталяваньні самалётаў у носьбіты ядзернай зброі не плянуецца», — заявіў расейскі дыплямат.

Таксама Варанцоў дадаў, што цяпер «не плянуецца ні фізычна аснашчаць беларускія сыстэмы ядзернымі боезарадамі, ні перамяшчаць такія боезарады на беларускую тэрыторыю».

У канцы жніўня Аляксандар Лукашэнка памылкова заявіў журналістам, што «беларускія самалёты Су-24 ужо падрыхтавалі для нясеньня атамных зарадаў» на выпадак «пагрозы з боку Захаду» — самалёты Су-24 былі выведзеныя са складу Ўзброеных Сіл Беларусі яшчэ ў 2012 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG