Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ зацьвердзіў восьмы пакет санкцый супраць Расеі, уключаючы абмежаваньне цэнаў на нафту. Беларусь ня згадваецца


Пра гэта паведамляецца на сайце Эўракамісіі.

  • Уводзіцца забарона на транспарт нафты з Расеі ў трэція краіны па цане, вышэйшай за вызначаную мяжу (яе пакуль не назвалі).
  • Уводзіцца абмежаваньне на экспарт у РФ вугалю, электронных кампанэнтаў для зброі, тэхнічных вырабаў для авіяцыі і хімічных рэчываў.
  • Забарона на імпарт тэхнікі, плястыку, цыгарэт і прадукцыі са сталі — гэта абмежаваньні амаль на 7 млрд эўра.
  • Грамадзянам ЭЗ забаранілі займаць пасады ў кіроўных органах дзяржпрадпрыемстваў Расеі.
  • Забароненыя ўсе апэрацыі з расейскім марскім рэгістрам суднаходзтва.
  • Забаронена аказваць расейскім кампаніям фінансавыя, юрыдычныя і IT-паслугі. Забаронена абслугоўваньне крыптавалютных кашалькоў і рахункаў расейцаў і рэзыдэнтаў Расеі.
  • Удзельнікаў схемаў абыходу санкцыяў будуць караць.
  • Геаграфічна санкцыі распаўсюдзяцца ня толькі на тэрыторыю Расеі, але і на акупаваныя Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запароскую вобласьці.
  • Акрамя гэтага, санкцыі ўводзяцца супраць фізычных і юрыдычных асоб, датычных да арганізацыі псэўдарэфэрэндумаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Агулам ЭЗ увёў санкцыі супраць 30 фізычных і 7 юрыдычных асоб. У санкцыйны сьпіс, у прыватнасьці, увайшлі адзін з ідэолягаў «русского мира» Аляксандар Дугін, кіраўніца расейскага ЦВК Эла Памфілава, сьпевакі Алег Газманаў, Юлія Чычэрына і Мікалай Растаргуеў («Любэ»).

На пачатку верасьня краіны «Вялікай сямёркі» абвясьцілі пра рашэньне ўвесьці столь цэнаў на расейскую нафту з 5 сьнежня. Са сьнежня набудзе моц дзеяньне эмбарга, у рамках якога будзе цалкам забаронены імпарт расейскай нафты па моры ў краіны ЭЗ; яшчэ праз два месяцы гэтая забарона будзе аўтаматычна пашыраная на нафтапрадукты.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў яшчэ да публікацыі рэзалюцыі заявіў, што ў выпадку яе прыняцьця Расея перастане прадаваць нафту краінам, якія далучацца да рашэньня.

Што да ўвядзеньня столі цэнаў на расейскі газ, то раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у адказ на гэта прыгразіў спыніць пастаўкі энэргарэсурсаў у ЭЗ.

«А што, будуць прымацца нейкія рашэньні палітычнага характару, якія супярэчаць кантрактам? Ну, мы іх проста выконваць ня будзем. І ўвогуле ня будзем нічога пастаўляць, калі гэта супярэчыць нашым інтарэсам, у дадзеным выпадку эканамічным. Ні газ ня будзем пастаўляць, ні нафту, ні вугаль, ні топачны мазут — нічога ня будзем пастаўляць», — заявіў Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG