Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва»: беларускія сілавікі атрымалі ўказаньні адсочваць расейцаў, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі


Aгітацыйны плякат за вайну на вуліцах Расеі
Aгітацыйны плякат за вайну на вуліцах Расеі

Беларусь — адзін з кірункаў уцёкаў расейцаў са сваёй краіны, каб пазьбегчы мабілізацыі ў войска на вайну супраць Украіны.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сілавікі атрымалі ўказаньні адносна таго, як дзейнічаць з расейцамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі.

У сацсетках шмат фота і відэа чэргаў на межах Расеі зь Фінляндыяй, Манголіяй, Казахстанам. Ужо ўчора на розных межах на выезд з Расеі знайшлі некалькі аўтамабіляў з адлепленымі літарамі Z і V, што сымбалізуюць пуцінскую ваенную кампанію.

Беларусь — варыянт лягчэйшы, бо краіна ня мае з РФ кантролю на мяжы. Але складанасьць у тым, што ў сілавікоў дзьвюх краін супольныя «базы».

Паводле інфармацыі выданьня, 21 верасьня беларускія сілавікі атрымалі вуснае распараджэньне выяўляць расейцаў, якія прыехалі хавацца ад мабілізацыі ў Беларусь.

— Пакуль што на ўзроўні вусных распараджэньняў назіраць за «кватэрамі на суткі», уваходзіць у кантакт з уласьнікамі жыльля, — сказаў на ўмовах ананімнасьці беларускі апэратыўнік. — Новыя машыны ў дварах з расейскімі нумарамі таксама загадалі адсочваць. Зьбіраць інфармацыю, правяраць дакумэнты.

Раніцай 21 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў у краіне «частковую» мабілізацыю насельніцтва на вайну ва Ўкраіне і падпісаў адпаведны ўказ. З дакумэнтаў не вынікае, што мабілізацыя частковая, бо ніякімі парамэтрамі яна не абмежаваная. Спачатку плянуецца прызваць 300 000 рэзэрвістаў — 1% ад мабілізацыйнага патэнцыялу Расеі.

22 верасьня кіраўнік фонду BySol Aндрэй Стрыжак заявіў, што ў дзень абвяшчэньня мабілізацыі ў Расеі ў фонду рэзка вырасла колькасьць заявак на эвакуацыю з тэрыторыі Беларусі, прычым 66% заявак прыслалі расейцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG