Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турапэратары заклікаюць расейскіх турыстаў на шоп-туры ў Беларусь


Расейскія турапэратары дадалі ў асартымэнт сваіх паслугаў шоп-туры ў Беларусь.

«Беларусь — унівэрсальны напрамак, дзе магчымы розныя варыянты адпачынку — ад экскурсійных паездак да аздараўленчых тураў», — паведамляе сайт Асацыяцыі расейскіх турапэратараў і нагадвае, што «бягучыя эканамічныя ўмовы сфарміравалі і новы трэнд турыстычнага попыту расейцаў — робяцца папулярнымі паездкі ў суседнюю краіну па брэндавыя рэчы і міжнародныя банкаўскія карты».

Пад «бягучымі эканамічнымі ўмовамі», трэба разумець, маюцца на ўвазе зьнікненьне з паліцаў расейскіх крамаў вырабаў замежных вытворцаў у выніку санкцый, накладзеных на РФ за напад на Ўкраіну.

«У жніўні ў Беларусі адновіць працу швэдзкі рытэйлер H&M, які абвясьціў аб зыходзе з Расеі, — паведамляецца на сайце. — Акрамя таго, у Менску працягваюць працаваць крамы і салёны іншых замежных брэндаў, якія пакінулі або прыпынілі працу на расейскім рынку, напрыклад, Zara, Adidas і Nike. Таксама чакаюць пакупнікоў у прэміяльных буціках, дзе можна набыць сумку Michael Kors ці аксэсуары брэнда Karl Lagerfeld».

І, нарэшце, істотны бонус, які мусіць быць апошнім аргумэнтам:

«Хараство і ў тым, што і за адзеньне мас-маркет, і за дарагія брэнды ў беларускіх крамах можна разьлічыцца ня толькі наяўнымі, але і па карце расійскай плацежнай сыстэмы „Мир“. У асобных гандлёвых кропках гэта ўжо даступна і па дадатку MirPay. Таксама ў Беларусі па картах „Мир“ даступна і зьняцьце наяўных грошай у банкаматах».

Як вядома, у большасьці заходніх краінаў расейскія карткі «Мир» цяпер ня дзейныя — па іх нельга ні расплаціцца, ні зьняць наяўныя грошы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG