Лінкі ўнівэрсальнага доступу

L’Occitane абвясьціла аб закрыцьці ўсіх крамаў у Расеі


Француская касмэтычная кампанія LʼOccitane абвясьціла аб закрыцьці ўсіх сваіх крамаў у Расеі, у тым ліку інтэрнэт-крамы, праз вайну ва Ўкраіне.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі. «Улічваючы вялізныя чалавечыя пакуты, выкліканыя эскаляцыяй ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне, і ў мэтах абароны нашых супрацоўнікаў па ўсім сьвеце ад патэнцыйнай грамадзкай агрэсіі мы прынялі рашэньне закрыць крамы і сайты інтэрнэт-крам у Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.

LʼOccitane таксама заявіла, што мае намер падтрымліваць расейскіх супрацоўнікаў кампаніі і працягне выплачваць ім заробак.

Раней, 12 красавіка кампанія абвясьціла аб прыпыненьні паставак і інвэстыцый у Расею.

  • Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну многія міжнародныя кампаніі абвясьцілі аб прыпыненьні працы ў Расеі. Сярод іх вытворца касмэтыкі і парфумэрыі Estee Lauder Companies, якому належаць такія брэнды, як МАС, Estee Lauder, Clinique, Bobbi Brown, Ordinary, Le Labo і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG