«Паводле папярэдняй інфармацыі, ракеты, якія сёньня выпусьцілі па Жытомірскім раёне, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі», — паведаміў Віталь Бунечка ў сваім тэлеграм-канале.
У той жа час кіраўнік вобласьці не ўдакладніў, ці ёсьць ахвяры абстрэлу і якія аб’екты пашкоджаныя ці зруйнаваныя.
Празь некалькі гадзін пасьля абстрэлу Віталь Бунечка пацьвердзіў, што ракеты былі запушчаныя з тэрыторыі Беларусі, але «на шчасьце, абышлося без ахвяраў».