Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны, Шакіра і Джастын Бібэр — у сьпісе найбольш уплывовых людзей у Інтэрнэце


Расейскі апазыцыянер Аляксей Навальны увайшоў у сьпіс 30 самых уплывовых людзей у Інтэрнэце паводле вэрсіі амэрыканскага часопісу «Тайм».

У сьпісе прадстаўленыя кіраўнікі дзяржаў, палітыкі, прадстаўнікі шоў-бізнэсу. Як адзначае «Тайм», сярод усіх сусьветных лідэраў больш за ўсё «лайкаў» у Facebook’у і падпісантаў у Twitter’ы ў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

У трыццатку самых уплывовых інтэрнэт-карыстальнікаў увайшлі, сярод іншых, прэзыдэнт Аргентыны Крысьціна Фэрнандэс дэ Кіршнер, прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі, брытанская пісьменьніца Джоан Роўлінг, акторка Гуінэт Пэльтраў, зоркі поп-культуры Кім Кардаш’ян, Тэйлар Суіфт, Шакіра, Бэёнсэ і Джастын Бібэр.

Пры складаньні рэйтынгу «Тайм» аналізаваў, у прыватнасьці, колькасьць падпісчыкаў на акаўнты знакамітасьцяў у сацсетках і наведвальнасьць іх сайтаў.

Аляксей Навальны сёньня павінен выйсьці на волю з спэцпрыёмніка, дзе ён адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачваньні ў парушэньні ўсталяванага парадку правядзеньня мітынгу. Падставай для затрыманьня і адміністрацыйнай справы стала тое, што 15 лютага Навальны і яго прыхільнікі раздавалі ў маскоўскім мэтро ўлёткі з інфармацыяй аб антыкрызісным маршы «Вясна».​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG