У супастаўных цэнах да аналягічнага леташняга пэрыяду ён зьнізіўся на 4,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат).
Абʼём прамысловай вытворчасьці ў бягучых цэнах склаў 81,3 млрд. рублёў. Да аналягічнага пэрыяду мінулага году ён зьнізіўся на 5, 2%.
Тавараабарот гандлю ўраздроб за першыя 6 месяцаў году склаў 32 млрд рублёў, зьнізіўшыся на 0,4% у супастаўных цэнах да студзеня — чэрвеня 2021 году.
Як паведамлялася, у студзені — траўні 2022 года ВУП зьнізіўся на 3,4% у параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2021 году.
За 2021 год ВУП павялічыўся на 2,3%, у 2020 годзе — зьнізіўся на 0,9%, у 2019 годзе — павялічыўся на 1,2%.