Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра і даляр зраўняліся ў цане. З чым гэта зьвязана і што будзе далей


Абменьнік валют. Ілюстрацыйнае фота
Абменьнік валют. Ілюстрацыйнае фота

Даляр і эўра ў беларускіх абменьніках зраўняліся ў цане — 2,62 рубля і за тую, і за другую валюту. Разьбіраемся з эканамістамі, што гэта значыць і ў чым прычыны.

Усталяваньне аднолькавых курсаў адбылося праз розьніцу манэтарнай палітыкі ў ЗША і ЭЗ — пра гэта гаворыць эканаміст Дзьмітры Крук.

«У ЗША — скіраванасьць на змаганьне з інфляцыяй. У ЗША будуць павышацца манэтарныя стаўкі. У ЭЗ пакуль праводзяць мяккую палітыку ў дачыненьні да інфляцыі. Адсоткавыя стаўкі вельмі адрозьніваюцца, і яны будуць адрозьнівацца яшчэ больш. Другі чыньнік — пры незразумелых сытуацыях і шматлікіх рызыках шмат інвэстараў сыходзіць у даляры як у больш надзейную валюту. Гэтыя два фактары ўплываюць на тое, што даляр цяпер падаражэў», — кажа Дзьмітры Крук.

Ці нясе аднолькавы курс пагрозу беларускай эканоміцы

Падаражэньне даляра праходзіць для Беларусі амаль незаўважна, хоць беларускі рубель мусіў бы таньнець. Але гэтага не адбываецца з прычыны ўмацаваньня расейскага рубля.

«Беларускі рубель павінен быў бы абясцэньвацца да даляра, але гэта згладжваецца прывязкай беларускага рубля да расейскага. У Расеі на парадак скарачаецца імпарт, і, нягледзячы на глябальнае ўзмацненьне даляра, расейскі рубель таксама ўзмацняецца. Курс беларускага рубля да даляра вагаецца ў адным дыяпазоне. Значных пагроз беларускаму рублю бягучая сытуацыя не нясе», — кажа Дзьмітры Крук.

Рост даляра звычайна праяўляе праблемы ў сусьветнай эканоміцы. Калі сусьветная эканоміка запавольваецца, то для беларускай эканомікі гэта таксама праблема.

«Даляр і эўра проста адлюстроўваюць сымптом, які адбываецца ў сусьветнай эканоміцы. Для Беларусі пакуль гэта не нясе нейкіх канкрэтных высноў ці праблем», — кажа Дзьмітры Крук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG