За час вайны ва Ўкраіне ў расейскіх і беларускіх кампаній, якія працавалі ў Кіеве, арыштавана 9,4 тысяч тон газавага кандэнсату, 94 млн м3 прыроднага газу і 1,1 тысяч тонаў нафты, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадзкой пракуратуры Алег Кіпер.
Паводле зьвестак пракурора, пад арыштам цяпер знаходзяцца 808 чыгуначных вагонаў, 79 рачных суднаў, чатыры асфальтабэтонныя заводы, 53 транспартныя сродкі, 87 адзінак будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, карпаратыўныя правы 8 кампаній, 250 банкаўскіх рахункаў 23 кампаній, восем зямельных участкаў, 36 аб'ектаў нерухомасьці.
Кошт гэтай маёмасьці ацэньваецца ў 7,9 млрд грыўняў (прыкладна 270 мільёнаў даляраў).
Суды прынялі рашэньні аб перадачы маёмасьці ва ўласнасьць дзяржавы на суму звыш 3, 5 млрд грыўняў, па астатняй маёмасьці хадайніцтвы разглядаюцца.
Пракуроры рэкамэндавалі ўкраінскай чыгунцы выкарыстоўваць арыштаваныя вагоны, пакуль будзе знойдзены кіраўнік. Арыштаваная тэхніка і аўтамабілі перададуць украінскаму войску.