Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна расьсьледуе больш за 21 тысячу ваенных злачынстваў


Харкаў
Харкаў

Украіна расьсьледуе больш за 21 тысячу ваенных злачынстваў. Пра гэта генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава расказала ў інтэрвію BBC. Па словах Венядзіктавай, штодня пракуратура атрымлівае 200-300 паведамленьняў аб ваенных злачынствах, як мяркуецца, учыненых расейскімі вайскоўцамі.

Акрамя таго, Кіеў рэгулярна паведамляе аб незаконным вывазе грамадзян у Расею. Па апошніх дадзеных расейскіх уладаў, за апошнія 24 гадзіны з усходніх абласьцей Украіны эвакуавалі 24 тысячы чалавек, сярод іх каля 4 тысяч дзяцей.

Эвакуацыя праводзілася з самаабвешчаных рэспублік Данбасу і падкантрольных узброеным сілам Расеі абласьцей, дзе цяпер ідуць цяжкія баі.

Усяго, паводле зьвестак расейскіх уладаў, з пачатку вайны 24 лютага з усходу Украіны ў Расею выехалі 2 359 135 чалавек, у тым ліку 371 925 дзяцей.

Уцекачы, якія эвакуаваліся ў Расею, расказваюць аб «фільтрацыйных лягерах», якія абавязаны праходзіць усе дарослыя людзі.

З пачатку расейскага ўзброенага ўварваньня свае дамы пакінулі каля 13 мільёнаў украінцаў. Зь іх пяць мільёнаў выехалі ў найбліжэйшыя Польшчу, Вугоршчыну, Славаччыну, Румынію і іншыя дзяржавы Эўропы. Яшчэ восем мільёнаў пераехалі ў больш бясьпечныя раёны Ўкраіны.

Лідэрам у прыёме ўкраінскіх уцекачоў у Эўразьвязе зьяўляецца Польшча: там іх амаль два мільёны. За ёй ідуць Нямеччына (780 тысяч), Чэхія (больш за 366 тысяч), Турэччына (145 тысяч), затым — Румынія і Малдова (крыху менш за 90 тысяч у кожнай з краін).

Расія не падае дакладных зьвестак аб разьмяшчэньні ўцекачоў, іх легальным статусе і атрыманай дапамозе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG