Па словах Стэрэ, ён прыехаў ва ўкраінскую сталіцу, каб выказаць падтрымку народу Ўкраіны.
«1 мільярд эўра Нарвэгія пералічыць да канца гэтага году або пачатку 2023 году на патрэбы насельніцтва», — сказаў ён.
Як перадае УНІАН, Зяленскі падзякаваў кіраўніку ўраду Нарвэгіі за гэтае рашэньне, а таксама за падтрымку санкцый супраць Расеі.
Нарвэгія — ня сябра Эўрапейскага Зьвязу, але ўваходзіць у Эўрапейскую эканамічную зону і далучылася да ўсіх шасьці пакетаў санкцый, уведзеных супраць Расеі за яе поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну.