Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША павялічаць кантынгент у Эўропе і створаць штаб у Польшчы


Польскія і амэрыканскія вайскоўцы падчас сумесных вучэньняў у Польшчы ў 2020 годзе
Польскія і амэрыканскія вайскоўцы падчас сумесных вучэньняў у Польшчы ў 2020 годзе

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 29 чэрвеня на саміце NATO ў Мадрыдзе, што ў адказ на пагрозы з боку Расеі Злучаныя Штаты разгорнуць дадатковыя сухапутныя, паветраныя і марскія сілы па ўсёй Эўропе, а таксама на пастаяннай аснове арганізуюць штаб 5-й арміі ў Польшчы.

Новыя амэрыканскія вайсковыя караблі адправяцца ў Гішпанію, эскадрыльлі зьнішчальнікаў — у Вялікую Брытанію, сухапутныя войскі — у Румынію, падразьдзяленьні СПА — у Нямеччыну і Італію, а шырокі спэктар узбраеньняў — у краіны Балтыі. Байдэн падкрэсьліў, што гэта неабходна для ўмацаваньня бясьпекі рэгіёну пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і для абароны «кожнай цалі» тэрыторыі NATO.

Цяпер у Эўропе ўжо разьмешчаны каля 100 тысяч вайскоўцаў ЗША, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну іх колькасьць павялічылася амаль на 20 тысяч. Колькі менавіта вайскоўцаў дадаткова будзе адпраўлена ў Эўропу — пакуль не паведамляецца.

Вайсковы штаб ЗША ў Польшчы будзе разгорнуты адначасова з палявым батальёнам падтрымкі — гэта будзе першы пастаянны амэрыканскі кантынгент на так званым усходнім флянгу NATO. Прэзыдэнт Польшча Анджэй Дуда прывітаў гэтае рашэньне Вашынгтону, назваўшы яго выразным сыгналам Расеі і вялікім укладам ва ўмацаваньне бясьпекі Польшчы.

Намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Вашынгтон «змарнаваў магчымасьць пазьбегнуць эскаляцыйнага сцэнарыю», і прыгразіў «кампэнсавальнымі мерамі», якія «гарантуюць бясьпеку на 100 працэнтаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG