Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі «дэпутата Незалежнасьці» Міколу Маркевіча


Мікола Маркевіч
Мікола Маркевіч

У Горадні затрыманы вядомы ў мінулым дэпутат і журналіст Мікола Маркевіч.

Тэлеграм-канал «Право имеют» паведамляе пра затрыманьне ў Горадні ўдзельніка галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ў 1995 годзе Міколы Маркевіча.

У 90-х Мікола Маркевіч быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газэты «Пагоня». У 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежаваньня волі за паклёп на Лукашэнку.

Пазьней Маркевіч быў рэдактарам газэты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынём горадзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы».

Цяпер 59-гадовы Маркевіч займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG