Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савіных пагражае АБСЭ, што Беларусь не запросіць яе назіральнікаў на выбары. Усё праз затрымку ў выдачы візаў


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных скардзіцца кіраўніцтву арганізацыі на затрымку з выдачай брытанскім пасольствам візаў дэлегатам Палаты прадстаўнікоў.

У лісьце кіраўніцтву Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, доступ да якога атрымала Свабода, дэпутат Савіных скардзіцца на затрымку з выдачай візаў брытанскай амбасадай. 29-я сэсія арганізацыі мае адбыцца ў ангельскім Бірмінгеме.

У выпадку няўдзелу беларускай дэлегацыі ў гэтай сустрэчы Савіных лічыць недапушчальным разгляд там любых пытаньняў, зьвязаных зь Беларусьсю.

«Беларускі бок ня будзе лічыць сябе зьвязаным ніякімі рашэньнямі, прынятымі ў дачыненьні да Беларусі ў яе адсутнасьць зь незалежных ад яго прычын, а магчымае прыпыненьне паўнамоцтваў беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЭ пацягне за сабой усе наступствы, якія вынікаюць зь яго, уключаючы немагчымасьць удзелу Асамблеі ў міжнародным назіраньні за выбарамі ў нашай краіне», — піша Андрэй Савіных.

Ён таксама заявіў, што «парлямэнтары Рэспублікі Беларусь» катэгарычна адмаўляюць зьмешчаныя ў праекце рэзалюцыі «абвінавачаньні на адрас Беларусі ў дачыненьні да канфлікту ва Ўкраіне». Савіных сьцьвярджае, што беларускія войскі не прымалі, не прымаюць і не плянуюць прымаць ніякага ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне, якую ён называе ў лісьце «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй».

«Больш за тое, мы рабілі і робім усё магчымае для прадухіленьня эскаляцыі канфлікту. У прыватнасьці, менавіта на тэрыторыі Беларусі праводзіліся расейска-ўкраінскія перамовы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне, і для іх правядзеньня ў нас былі забясьпечаныя ўсе неабходныя ўмовы», — піша Савіных.

Ён назваў дакумэнты з парадку дня Асамблеі перадузятымі і неаб’ектыўнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG