11 траўня ён узяў удзел у онлайн-мерапрыемстве Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, арганізаваным у рамках ініцыятывы «Заклік да дзеяньня — працэс «Хэльсынкі +50» і прысьвечаным ролі АБСЭ ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.
Відэазапіс ягонага выступу апублікавала прэс-служба ПП НС.
Савіных сьцьвярджае, што «многія краіны NATO непасрэдна ўцягнутыя ў ваенныя дзеяньні, пастаўляючы ўкраінскім уладам узбраеньне, выведную інфармацыю, дапускаючы пранікненьне сваіх грамадзян ва Ўкраіну ў якасьці наймітаў», што, на яго думку, «зацягвае канфлікт».
Прапанаваную ім Кіеву капітуляцыю Савіных назваў «вырашальным крокам для выратаваньня жыцьцяў грамадзян Украіны», які «дазволіць Расеі дапамагчы правесьці дэнацыфікацыю Ўкраіны, аказаць дапамогу ў правядзеньні новых выбараў, для назіраньня за якімі будзе запрошана і ПА АБСЭ, і іншыя міжнародныя назіральнікі».
24 лютага Расея пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.