Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубе ўдзельнікаў леташніх пратэстаў асудзілі ад 5 да 25 гадоў турмы


На Кубе вынесьлі прысуды 381 удзельніку масавых пратэстаў у ліпені мінулага году. Як паведамляе генэральная пракуратура краіны, усіх іх прыгаварылі да пазбаўленьня волі. Для 36 чалавек, прызнаных вінаватымі ў падбухторваньні да беспарадкаў, тэрмін зьняволеньня складзе ад 5 да 25 гадоў.

Па дадзеных арганізацыі Cuban Prisoners Defenders, прынамсі 37 непаўналетніх прыцягнулі да адказнасьці і як найменей 23 зь іх ужо асуджаныя, паведамляе Радыё Хасэ Марці.

11 ліпеня 2021 года на Кубе пачаліся стыхійныя пратэсты, выкліканыя рэзкім падзеньнем узроўню жыцьця, дэфіцытам прадуктаў і тавараў першай неабходнасьці, павышэньнем цэн, няздольнасьцю сыстэмы аховы здароўя супрацьстаяць пандэміі каранавірусу.

Па дадзеных актывістаў і праваабаронцаў, у выніку гэтых выступаў затрымалі каля 1400 чалавек. Больш за адну тысячу апынуліся на лаве падсудных, 726 з іх асуджаныя.

У сакавіку Вярхоўны суд прыгаварыў 127 чалавек да тэрмінаў ад 6 да 30 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньнях у падбухторваньні да беспарадкаў і крадзяжу. Тады ЭЗ заклікаў улады Кубы «вызваліць усіх палітычных зьняволеных і тых, хто знаходзіцца пад вартай выключна за ажыцьцяўленьне свайго права на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG