СМІ не ўдалося зьвязацца з кіраўніцтвам. У кантакт-цэнтры пакуль ня ведаюць, што адбываецца ў галаўным офісе, там не змаглі пацьвердзіць гэтую інфармацыю.
У сярэдзіне траўня стала вядома, што фінска-літоўская кампанія Kesko Senukai прыпыніла дзейнасьць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянэраў гандлёвай сеткі краіны «ОМА». Усе гандлёвыя адносіны зь беларускай сеткай былі спыненыя яшчэ ў красавіку. Акрамя таго, кампанія прыпыніла закупкі расейскіх і беларускіх тавараў. Прычына — расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.
«ОМА» – адна з найбуйнейшых сетак па продажы будаўнічых матэрыялаў.