Паводле сцэнару вучэньняў батальён вядзе контрдывэрсійныя дзеяньні ў прызначаным раёне адказнасьці. Выстаўленыя блокпасты, узяты пад ахову важныя аб’екты, арганізаванае патруляваньне асноўных дарожных напрамкаў, выстаўлены засады. Для зьнішчэньня ўмоўнага праціўніка праводзяцца мерапрыемствы па яго блакаваньні.
А ў Пінску сёньня, паводле прэсавай службы Мінабароны, прайшлі кантрольныя тактычныя заняткі з адным з дэсантна-штурмавых батальёнаў 38-й Берасьцейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.
Падчас вучэньняў у Пінску былі адпрацаваныя дзеяньні дэсантных падразьдзяленьняў у гарадзкіх умовах з пераадоленьнем воднай перашкоды. Бронетранспарцёры фарсіравалі раку Піна.
Прадстаўнікі беларускага палку Каліноўскага, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска, неаднойчы заяўлялі, што пасьля перамогі вы Ўкраіны прыйдуць у Беларусь зрынаць рэжым Лукашэнкі.
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Мікалай Карпянкоў нядаўна заявіў, што калі байцы палку Каліноўскага паспрабуюць пачаць баявыя дзеяньні ў Беларусі, яны будуць зьнішчаныя.