У Берасьці вайскоўцы фарсавалі раку Мухавец на БТР і гумовых лодках. ФОТА
У Берасьці вайскоўцы фарсавалі раку Мухавец на БТР і гумовых лодках. ФОТА
26 траўня адно з падразьдзяленьняў 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады правяло кантрольна-тактычныя заняткі, на якіх адпрацоўваліся дзеяньні ў гарадзкіх умовах з фарсаваньнем воднай перашкоды.
Як паведаміла Мінабароны Беларусі, падчас заняткаў бронетранспартэры і бронеаўтамабілі «Кайман» фарсавалі раку Мухавец.
Працягласьць маршруту па вадзе склала больш за 1 кілямэтар, адзначае ведамства.
У некаторых месцах глыбіня ракі большая за 15 мэтраў.