«Яны на мяжы будуць зьнішчаныя. Ніхто сюды не прыбудзе, ніхто абстаноўку не дэстабілізуе», — цытуе Карпянкова партал Зеркало.
Паводле намесьніка кіраўніка МУС, у Беларусі «моцнае, магутнае войска» і праваахоўныя структуры.
«Любы вораг, які паспрабуе штосьці зрабіць у Рэспубліцы Беларусь, будзе зьнішчаны», — дадаў Карпянкоў.
Беларусы ваююць на баку Ўкраіны ў складзе розных злучэньняў. Найбольш вядомае зь іх — батальён імя Кастуся Каліноўскага, які быў сфармаваны ва Ўкраіне ў лютым 2022 году. Яго аснову склалі беларусы, якія эмігравалі на хвалі рэпрэсіяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.