Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 чэрвеня ў Гомельскай вобласьці пачнуцца вучэньні з вайсковымі камісарыятамі


У Гомельскай вобласьці з 22 чэрвеня па 1 ліпеня пройдуць плянавыя вучэньні з вайсковымі камісарыятамі.

Пра гэта вайсковы камісар Гомельскай вобласьці Андрэй Крываносаў паведаміў БЕЛТА.

Размова ідзе аб плянавых мабілізацыйных вучэньнях з вайсковымі камісарыятамі і арганізацыямі Ўзброеных Сілаў, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі рэгіёну.

«У пэрыяд вучэньняў будзе абмежаваны рух па асобных тэрыторыях, якія прылягаюць да аб’ектаў Узброеных Сілаў. Акрамя таго, заплянаваныя мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі на стрэльбішчах, разьмешчаных у Гомельскай вобласьці», — адзначыў вайсковы камісар.

У Жлобінскім раёне з 28 чэрвеня па 16 ліпеня заплянаваныя вайсковыя зборы з вайсковаабавязанымі, прызначанымі ў тэрытарыяльныя войскі.

«У гэты пэрыяд будуць адпрацоўвацца пытаньні арганізацыі аховы і абароны абʼектаў тэрытарыяльнай абароны, выкананьня мерапрыемстваў ваеннага становішча, а таксама барацьбы з дывэрсійна-выведнымі групамі», — расказаў Андрэй Крываносаў.

Тэрытарыяльныя войскі былі створаныя ў Беларусі ў 2002 годзе.

  • 26 траўня Аляксандар Лукашэнка заснаваў новае апэрацыйнае вайсковае камандаваньне ў Беларусі — паўднёвае. Ён матываваў гэты крок ня толькі вайсковым ціскам з боку Польшчы, Літвы і Латвіі, але і эскаляцыяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. Да гэтага часу ў Беларусі былі два апэрацыйныя камандаваньні — паўночнае і паўночна-заходняе.
  • На мінулым тыдні міністар абароны Віктар Хрэнін абвясьціў пра стварэньне ў Беларусі народнага апалчэньня.
  • 25 траўня Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла, што ў канцы траўня на дзесяці палігонах у Берасьцейскай, Горадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай абласьцях Беларусі заплянаваныя вучэньні Ўзброеных сілаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG