Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Муратаў выставіў на аўкцыён у ЗША нобэлеўскі мэдаль


Дзьмітрый Муратаў
Дзьмітрый Муратаў

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Дзьмітрый Муратаў выставіў мэдаль прэміі на аўкцыён на карысьць дзяцей, якія пацярпелі ад вайны ва Ўкраіне. Фінал аўкцыёну пройдзе 20 чэрвеня ў Нью-Ёрку.

Пляцоўкай для продажу стаў аўкцыённы дом Heritage Auctions. На момант публікацыі навіны стаўка была 13 тысяч даляраў ЗША. Грошы, атрыманыя на аўкцыёне, плянуецца пералічыць UNICEF на праграмы дапамогі пацярпелым ад вайны дзецям.

Муратаў абвясьціў аб продажы мэдаля 22 сакавіка. Тады паведамлялася, што ідэя падтрымана ўсёй рэдакцыяй узначаленай ім «Новой газеты». Журналіст атрымаў сваю ўзнагароду ў кастрычніку 2021 году сумесна зь філіпінкай Марыяй Рэса — за «намаганьні ў абароне свабоды меркаваньняў, якая зьяўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру».

  • У 2014 годзе Нобэлеўскі мэдаль прадаў ляўрэат прэміі па фізіялёгіі Джэймз Уотсан за 4,8 мільёна даляраў. У 2015 годзе ляўрэат прэміі па фізыцы Леан Ледэрман прадаў свой мэдаль за 765 тысячаў даляраў, каб аплаціць мэдычныя рахункі. Некалькі разоў мэдалі выстаўляліся на аўкцыёны семʼямі ляўрэатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG