Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзьмітрыя Муратава хімічны апёк вачэй. Учора на нобэлеўскага ляўрэата напалі невядомыя


Дзьмітрый Муратаў пасьля нападу
Дзьмітрый Муратаў пасьля нападу

На нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Дзьмітрыя Муратава ў чацьвер напаў невядомы, абліўшы яго сумесьсю алейнай фарбы з ацэтонам у цягніку Масква — Самара.

Гэта адбылося, калі Муратаў быў у купэ. Яго аблілі алейнай фарбай з ацэтонам. Паводле пацярпелага, нападнік выгукнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў».

Сёньня «Новая газета» паведаміла, што Дзьмітрый Муратаў пасьля нападзеньня прайшоў абсьледаваньне ўрачоў у Самары. У яго дыягнаставалі апёк вачэй і каньюнктывы, рагавіца цэлая.

Паліцыя ў Маскве затрымала аднаго падазраванага ў нападзе на Дзьмітрыя Муратава, паведамляюць са спасылкай на ананімныя крыніцы тэлеграм-канал «База», выданьне РБК і дзяржаўнае агенцтва ТАСС. Паводле дадзеных «Базы», нападніка завуць Ільля Маркавец, яму 37 гадоў, сьцьвярджаецца, што ён грамадзянін Украіны з Чарнігава. Другі падазраваны, 41-гадовы Мікалай Трыфанаў, знаходзіцца ў вышуку, сьцьвярджае выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG