Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Янка Запруднік шмат зрабіў, каб у сьвеце не забываліся пра беларусаў


Старшыня Рады БНР узнагароджвае Янку Запрудніка мэдалём «100 гадоў БНР»
Старшыня Рады БНР узнагароджвае Янку Запрудніка мэдалём «100 гадоў БНР»

Пра аднаго са старэйшых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША Янку Запрудніка, які памёр ва ўзросьце 95 гадоў, узгадвае старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

«Вестку пра сьмерць Янкі Запрудніка ўспрыняла з глыбокім смуткам, бо адышоў у Вечнасьць чалавек, якога ведала зь юнацтва, — гаворыць Івонка Сурвіла. — У тыя гады спадар Янка быў паплечнікам старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка».

Старшыня Рады БНР адзначыла, што Запруднік быў ня толькі знаны гісторык, прызнаны аўтар публіцыстычных артыкулаў, але і актыўны грамадзкі дзеяч.

«Цягам сваёй шматгадовай дзейнасьці ў Радзе БНР Янка Запруднік вельмі шмат зрабіў для таго, каб у сьвеце не забываліся пра беларусаў, пра беларускі народ і ягонае права на сваю незалежную дзяржаву, — кажа Івонка Сурвіла. — Я да яго часта зьвярталася па парады і заўсёды атрымлівала кваліфікаваную дапамогу. Ён быў вельмі адказным чалавекам, а таксама чулым, добрым сябрам. Вечная памяць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG