Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запруднік як герой Купалы


Янка Запруднік у Менску, 2009
Янка Запруднік у Менску, 2009

На 96-м годзе жыцьця памёр гісторык, публіцыст, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік.

Янка Запруднік быў падобны на самага прывабнага героя «Тутэйшых» Янкі Купалы — менавіта словамі настаўніка Янкі Здольніка адкрываецца галоўная беларуская пʼеса, і нават ягоны антаганіст Мікіта Зносак беспамылкова адчувае маштаб зьявы: «О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасьціце!».

Прафэсарам Янка стаў, хоць і не ў Беларусі, але вывучаючы яе і вучачы ёй, асьвятляючы жыцьцё ўсіх, хто яго ведаў, беларускім сьвятлом — у шахтах Брытаніі і ўнівэрсытэцкіх аўдыторыях Бэльгіі і Амэрыкі, на Радыё Свабода і ў Радзе БНР.

Там, дзе быў Янка, заўсёды была Беларусь.

Купала мог бы ганарыцца.

Вечная памяць.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG