Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саэйма Латвіі дазволіла зьнесьці савецкі помнік вызваліцелям Рыгі


Актывісты з украінскімі сьцягамі каля савецкага манумэнта ў Рызе, Латвія, травень 2022 году
Актывісты з украінскімі сьцягамі каля савецкага манумэнта ў Рызе, Латвія, травень 2022 году

Латвійскі парлямэнт падчас паседжаньня 12 траўня ўнёс папраўкі ў пагадненьне паміж Латвіяй і РФ, падпісанае 30 красавіка 1994 году. Яно, сярод іншага, абавязвала ўлады адказваць за захаванасьць мэмарыялаў на тэрыторыі краіны.

Сваім рашэньнем Саэйма скасавала гэты пункт. Рашэньне прынята адразу ў двух чытаньнях. Такім чынам парлямэнт прыбраў легальныя перашкоды для зносу мэмарыяльнага комплексу воінам савецкай арміі і вызваліцелям Рыгі, што ў парку Перамогі ў цэнтры латвійскай сталіцы.

Вакол гэтага комплексу вядуцца спрэчкі шмат гадоў.

«Расея мэтанакіравана ўмацоўвае сёньняшнюю асацыяцыю Расейскай Фэдэрацыі з Савецкім Саюзам — і ў рыторыцы афіцыйных асоб, і ў інфармацыйнай прасторы поўна спроб апраўдаць дзеяньні расейскага войска на Ўкраіне па выкараненьні фашызму і генацыдзе», — заявіў старшыня камісіі Саэймы па замежных справах Рыхард Колс.

Ён быў адным з ініцыятараў галасаваньня.

У парку Перамогі кожны год 9 траўня зьбіраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, у асноўным расейскамоўных і ўладальнікаў расейскіх пашпартоў. У акцыях актыўны ўдзел брала пасольства Расеі ў Латвіі. Як правіла, праходзіў канцэрт расейскіх зорак.

У той жа час у Латвіі сьвята 9 траўня заўсёды было неадназначным. Для латыскамоўнай і праэўрапейскай часткі насельніцтва сам комплекс і сьвята — сымбаль акупацыі, якая пачалася пасьля таго, як краіны Балтыі апынуліся пад кантролем СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG