Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат Чэхіі прызнаў генацыдам дзеяньні расейскага войска ва Ўкраіне


Акцыя пратэсту каля пасольства Расеі ў Празе
Акцыя пратэсту каля пасольства Расеі ў Празе

Сэнат Чэхіі прызнаў генацыдам дзеяньні расейскага войска ва Ўкраіне, паведаміў у твітэры амбасадар Украіны ў Празе Яўген Перабійніс.

У сваім допісе ён апублікаваў пастанову верхняй палаты парлямэнту Чэхіі. У ёй, паводле яго слоў, гаворыцца аб далейшай падтрымцы Кіева ў пытаньнях паставак зброі і атрыманьня Ўкраінай статусу кандыдата на сяброўства ў Эўразьвязе.

Парлямэнты Канады, Латвіі, Эстоніі і Літвы раней таксама прызналі дзеяньні Расеі ва Ўкраіне генацыдам. Акрамя гэтага, літоўскі парлямэнт назваў Расею «дзяржавай, якая падтрымлівае і ажыцьцяўляе тэрарызм».

У сярэдзіне красавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў генацыдам палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў дачыненьні да Ўкраіны. «Я назваў гэта генацыдам, таму што становіцца ўсё ясьней і ясьней, што Пуцін проста спрабуе сьцерці з аблічча зямлі нават саму думку аб тым, што можна быць украінцам. Зьяўляецца ўсё больш доказаў літаральна жудасных рэчаў, якія расейцы зрабілі ва Ўкраіне», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG