Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Алег Хічоў выйшаў на волю. Ён адбыў увесь тэрмін пакараньня


Папраўчая калёнія №9 у Горках. Ілюстрацыйнае фота.
Папраўчая калёнія №9 у Горках. Ілюстрацыйнае фота.

29 красавіка з магілёўскай папраўчай калёніі № 15 выйшаў палітвязень, 26-гадовы Алег Хічоў. Ён адбыў увесь тэрмін пакараньня і быў вызвалены, паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна».

Гарадзенца Алега Хічова затрымалі 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК). Яго абвінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

18 кастрычніка 2021 году судзьдзя Кастрычніцкага раёну Горадні Ўладзімер Пазьняк пакараў Алега Хічова 1 годам і 2 месяцамі калёніі агульнага рэжыму.

  • 10 жніўня 2020 году ў Горадні каля драмтэатру сілавікі затрымлівалі людзей, якія хаваліся ад дажджу. На судзе зачыталі паказаньні сьведкі з ДАІ, што ў той дзень на загад міліцэйскага начальства перакрылі стары мост, па якім нібыта ішлі людзі, не задаволеныя вынікамі выбараў. Пры гэтым сьведка ДАІ на судзе сказаў, што ўжо ня памятае, што было ў той дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG