Яны ўтрох загінулі 23 красавіка ад ракетнага абстрэлу расейскімі войскамі шматпавярховага жылога дома, паведамляе «Українська правда» у сваім тэлеграм-канале.
У сям’і выжыў толькі муж Валерыі Юры — ён якраз быў выйшаў у краму.
Юры Глодан пачуў пра выбух у доме, у якім жыў разам з жонкай, трохмесячнай дачкой і цешчай, калі выйшаў з крамы. Вярнуўся і пачаў патрабаваць ад паліцыі пусьціць яго ў кватэру. Там ён знайшоў целы жонкі і ейнай маці, а цела дачкі знайшлі пазьней ратавальнікі.
Гібель трох пакаленьняў адной сям’і выклікала шок і абурэньне ва Ўкраіне і сьвеце.