Канкурэнтка Макрона ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, лідэр правых папулістаў Марын Лё Пэн, набірае 42%.
Паводле ацэнкі дасьледчага цэнтру Ipsos Sopra Steria Макрон атрымаў 58.2% галасоў выбаршчыкаў, Лё Пэн – 41.8%. Сацыёлягі цэнтру Elabe ацанілі колькасьць галасоў , пададзеных за дзейнага прэзыдэнта, у 57.6%, за лідэрку «Нацыянальнага аб'яднаньня» - у 42.4%.
Канчатковыя афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя ў сераду 27 красавіка.
Аднак Марын Лё Пэн ужо прызнала сваю паразу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Пры гэтым яна сказала, што яе беспрэцэдэнтны вынік на прэзыдэнцкіх выбарах уяўляе сабой «бліскучую перамогу сам па сабе», і дадала – «Ідэі, якія мы прадстаўляем, дасягаюць вяршыняў».
5 гадоў таму Макрон перамог Лё Пэн у другім туры выбараў з лікам 66%:34%.