Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спыніла падачу электраэнэргіі на Чарнобыльскую АЭС


Рашэньне прынятае па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

«У сувязі з тым, што ўкраінскі бок падключыў аб’екты ЧАЭС да сваёй энэргасыстэмы, падача электраэнэргіі на станцыю зь Беларусі больш не ажыцьцяўляецца», — заяўляе ведамства.

У сакавіку Беларусь паставіла пад напружаньне лінію электраперадач Мазыр — Чарнобыльская і за сакавік-красавік паставіла на ЧАЭС 12,5 млн кВтч электраэнэргіі, паведамляе Мінэнэрга.

З пачатку вайны 24 лютага Чарнобыльская АЭС быў пад кантролем расейскіх войскаў. Толькі 31 сакавіка яны пакінулі тэрыторыю АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG