Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль прыехаў у Кіеў

абноўлена

Шарль Мішэль
Шарль Мішэль

Гэта візыт чарговага высокага эўрапейскага палітыка ў сталіцу Ўкраіны падчас разьвязанае Расеяй вайны.

Шарль Мішэль прыбыў у Кіеў і выйшаў зь цягніка на цэнтральным вакзале.

«Сёньня ў Кіеве. У сэрцы свабоднай і дэмакратычнай Эўропы», — напісаў ён у Twitter.

Мішэль наведаў вызваленую ад расейскай акупацыі Барадзянку. Там ён заявіў, што міру без справядлівасьці не бывае, і ваенныя злачынствы расейцаў не забудзе гісторыя.

Чакаецца, што ў Кіеве Шарль Мішэль правядзе перамовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Ад пачатку вайны, разьвязанай Расеяй супраць Украіны, зь візытамі ў Кіеў ужо прыяжджалі кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левітс, прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG