Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажырскі цягнік зь Менску ў анэксаваны Крым запусьцяць у траўні


Штодзённы цягнік Масква-Сімфэропаль будзе рабіць прыпынак у беларускай сталіцы.

Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на старшыню праўленьня расейскага Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага.

Паводле яго слоў, састаў пачне курсаваць з 26 траўня. У Менску да яго будуць прычапляць два пасажырскія вагоны. Квіткі ўжо хутка паступяць у продаж.

Паўвостраў Крым, які зьяўляецца аўтаномным рэгіёнам у складзе Ўкраіны, быў анэксаваны Расеяй у 2014 годзе. Крэмль неадкладна разгарнуў там сваю палітыку перасьледу іншадумцаў: шмат праўкраінскіх дзеячоў, у прыватнасьці крымскіх татараў, на доўгія тэрміны адправіліся за краты праз абвінавачаньні, якія праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі. Некалькі чалавек прапалі бязь вестак. Перасьлед трывае і ў 2022 годзе.

Міжнародная супольнасьць лічыць Крым тэрыторыяй Украіны і наклала на Расею за акупацыю тэрыторыі эканамічныя санкцыі. Беларусь афіцыйна не прызнала Крым расейскім, аднак Лукашэнка і яго атачэньне ўжо неаднаразова на словах сьцьвярджала, што прызнае права Масквы на гэтую тэрыторыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG