«З тэхнічных прычынаў часова недаступная магчымасьць куплі і вяртаньня электронных праязных дакумэнтаў (квіткоў) на цягнікі зь ненумараванымі і нумараванымі месцамі ў адзіным разьдзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) афіцыйнага інтэрнэт-сайту Беларускай чыгункі і ў мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік», — паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі раніцай 15 красавіка.
Пасажырам рэкамэндавалі зьвяртацца ў білетныя касы.
Праўда, празь некалькі гадзінаў у Беларускай чыгунцы заявілі, што ўсе сэрвісы зноў працуюць у поўным аб'ёме.