Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на турыстычныя паслугі ў Беларусі вырасьлі больш, чым на 50%


Найбольш актыўна ў Беларусі ў сакавіку вырасьлі цэны на паслугі міжнароднага турызму, легкавыя аўтамабілі і тэлерадыётавары, піша thinktanks.by.

Нацбанк Беларусі апублікаваў максымальныя і мінімальныя тэмпы прыросту свабодных цэн і тарыфаў у сакавіку 2022 году ў гадавым выражэньні.

Высьветлілася, што максымальны ўзровень прыросту свабодных цэн быў прадэманстраваны ў сфэры міжнароднага турызму. Ён дасягнуў 52,2%.

На другім месцы аказаліся легкавыя аўтамабілі — на іх цэны вырасьлі на 42,6%. Трэцюю пазыцыю занялі тэлерадыётавары з ростам на 32,5%. Тавары бытавой хіміі вырасьлі ў кошце на 27,5%, а ровары і матацыклы — на 25,6%.

Сярод рэгуляваных коштаў і тарыфаў самы высокі прырост прадэманстравалі паслугі па ахове жыльля — 33, 3%. На другім месцы рытуальныя паслугі — 18,7%, на трэцім паліва — 18,4%.

Менш за ўсё расьлі вольныя кошты на соль: яны зьнізіліся на 4,5%. Лідэрам сярод рэгуляваных цэн і тарыфаў па зьніжэньні аказаўся пасажырскі транспарт: дынаміка яго тарыфаў склала 0%.

У сакавіку 2022 году гадавы прырост спажывецкіх коштаў склаў 15,9%, за месяц (адносна лютага) спажывецкія кошты вырасьлі на 6,1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG