У Беларусі зноў пачала працаваць сыстэма электроннага продажу квіткоў, паведамляе сайт беларускай чыгункі.
25 лютага кабэр-партызаны зьдзейсьнілі атаку на сыстэму чыгункі, каб замарудзіць прасоўваньне расейскай вайсковай тэхнікі.
Праз гэта не працавала сыстэма электроннага продажу квіткоў. Аднавіць сыстэму ўдалося толькі праз 16 дзён. Увесь гэты час квіткі прадаваліся толькі ў касах, з-за чаго ўтвараліся чэргі на чыгуначным вакзале ў Менску.