Справу Андрэя Любецкага пачнуць разглядаць у Менскім гарадзкім судзе 7 красавіка ў 10.00, паведамляе «Вясна».
Судовы працэс будзе весьці судзьдзя Сьвятлана Чарапанава.
Згодна з вэрсіяй сьледзтва, хірург «неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэньні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказаньню мэдычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеяньняў».
Андрэй Любецкі — лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні № 4 у Менску сківічным хірургам. Быў валянтэрам каля ізалятара на Акрэсьціна. Мае чатырох дзяцей. Жонка Андрэя Натальля Любецкая была змушаная разам зь дзецьмі зьехаць з краіны. Яна фігуравала ў «расьсьледаваньні» беларускага дзяржаўнага тэлеканалу: яе абвінавацілі ў перадачы падстаўных «сакрэтных дакумэнтаў» экс-алмазаўцу Ігару Макару.
Андрэй Любецкі за кратамі з 4 траўня 2021 году. Раніцай таго дня ў ягоную кватэру прыйшлі зь ператрусам, пасьля яго затрымалі.