Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 4 красавіка: за антываенны заклік затрымалі загадчыка Навабеліцкай падстанцыі хуткай дапамогі


Эшалён расейскай вайсковай тэхнікі ў Навабеліцы, 30 сакавіка 2022
Эшалён расейскай вайсковай тэхнікі ў Навабеліцы, 30 сакавіка 2022

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за палітычныя погляды, грамадзкую дзейнасьць, падтрымку ўкраінскага войска, а таксама зь іншых прычынаў. З канца сакавіка адбываюцца масавыя затрыманьні мэдыкаў.

Затрыманьне загадчыка падстанцыі хуткай дапамогі

Першага красавіка затрымалі загадчыка Навабеліцкай падстанцыі хуткай мэдычнай дапамогі Сяргея Савіча, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як мяркуе адзін са знаёмых затрыманага, нагодай стала паведамленьне кагосьці з калег у сілавыя структуры аб раздрукоўцы «Не — вайне» ў асабістым аўтамабілі і нэгатыўнае стаўленьне да прыпаркаваных на стаянцы для мэдтранспарту аўтамабіляў расейскіх вайскоўцаў, якія ён прасіў пераставіць і не перашкаджаць працы машын хуткай дапамогі.

Нядаўна калектыў падстанцыі зьбіраў сродкі для патрэб параненых вайскоўцаў РФ. Сяргей Савіч не падтрымаў такой ініцыятывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG